Сёння працягнецца суд над Сяргеем Каваленкам
Актывіст КХП БНФ пяты дзень трымае сухую галадоўку.
Працэс адновіцца ў Першамайскім судзе Віцебска ў 10.30.
Нагадаем, Сяргея Каваленку абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг). Ад снежня яго трымаюць у віцебскім СІЗА. Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Учора Каваленка заявіў адводы суддзі і пракурору, але яны былі адхіленыя. Сваякі Каваленкі выклікалі "хуткую" ў суд, лекары аглядалі яго, але аб шпіталізацыі зноў гаворкі не было. Журналістаў на суд не дапусцілі, з залы выгналі амаль усіх яго сваякоў.