Сёння пройдзе акцыя "Парыж за Алеся Бяляцкага"

Урачыстае мерапрыемства, пра якое паведамляюць гарадская прэса і сайт мэрыі Парыжу, адбудзецца ў рамках акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага". Як паведамляе сайт spring96.org, на мітынгу, падчас якога будзе вывешаны партрэт, выступяць прадстаўнік мэра па міжнародных пытаннях П'ер Шапіра, а таксама кіраўнікі праваабарончых міжнародных арганізацый.

Варта адзначыць, што звычайна мэрыя Парыжу вывешвае партрэты французскіх грамадзянаў, якія апынуліся закладнікамі ў іншых краінах.

Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 года на 4,5 года зняволення за няплату падаткаў. Пакаранне ён адбывае ў бабруйскай калоніі. Краіны ЕС, ЗША, праваабаронцы лічаць яго палітвязнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі