Сіноптыкі: сапраўдная вясна пачнецца на наступным тыдні
Першы месяц вясны аказаўся для нашай краіны на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму.
Апошні раз такое халоднае надвор'е назіралася ў 1987 годзе.
У бліжэйшыя суткі, 2 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі працягнуцца ападкі. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль.
3 красавіка ападкаў стане менш. Калі ўначы пры праясненнях чакаецца да 7-12 марозу, дык удзень — ад 1 да 8 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net