Сірыйскі прэзідэнт Башар Асад знойдзе прытулак у Беларусі?
Расійскі эксперт Уладзімір Сотнікаў мяркуе, што Масква можа ўгаварыць улады Беларусі прыняць яго ў выпадку сыходу з пасады.
Нагадаем, у Сірыі шырыцца супрацьстаянне ўладаў і ўзброенай апазіцыі. Пазіцыі прэзідэнта Асада аслабелі і не выключаецца яго ўцёкі з краіны. Найперш называецца ў гэтай сувязі Расія. Аднак, як піша газета "Коммерсантъ", эсперт Сотнікаў не выключае, што расійскія ўлады "правядуць перамовы з Беларуссю і, каб лішні раз не раздражняць грамадскую думку на Захадзе, угаворыць Мінск даць прытулак Асаду".
Падобныя прэцэдэнты ўжо былі. Як вядома, два гады таму прытулак у нашай краіне атрымаў адхілены ад улады прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.