Сход дачнікаў смалявіцкая міліцыя называе несанкцыяваным мітынгам
На Міхася Пашкевіча ў Смалявіцкім РАУС склалі пратакол за ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.
Нагадаем, 12 красавіка ў Смалявічах міліцыянты затрымалі актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў, Міхась Пашкевіч і Юры Ганчар, а таксама старшыня мясцовага садовага таварыства "Рэчанька" Васіль Казлоўскі. Усе яны трапілі ў міліцыю са сходу дачнага таварыства. Пратаколы на затрыманых не складалі, але Пашкевічу выпісалі позву ў Смалевіцкі РАУС на сёння. Там яго і азнаёмілі з пратаколам.
Сам Пашкевіч адзначыў у гутарцы з агенцтвам БелаПАН, што на сходзе дачнікаў было каля 700 чалавек. Яны пратэставалі супраць будаўніцтва на тэрыторыі таварыства беларуска-кітайскага тэхнапарка, які закранае ў тым ліку тэрыторыю таварыства і бліжэйшых вёсак.
Фота — Радыё "Свабода"