Суд над "мінскімі тэрарыстамі" пачнецца 15 верасня
Крымінальную справу будзе разглядаць Вярхоўны суд.
Судовы працэс будзе адкрытым, паведамляе БЕЛТА. Ён пройдзе ў Доме правасуддзя ў Мінску.
Дзмітрыя Канавалава вінавацяць ў акце тэрарызму, які выклікаў чалавечыя ахвяры, у злосным хуліганстве і незаконных дзеяннях з выбуховымі рэчывамі. Таксама яго вінавацяць у наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці.
Уладзіслава Кавалёва вінавацяць ў саўдзеле ў тэрарызме, укрывальніцтве і неданясенні. Таксама Кавалёву выставілі абвінавачанні ў злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці ды незаконных дзеяннях з выбуховымі рэчывамі.
Крымінальную справу будзе разглядаць першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда суддзя Аляксандр Федарцоў.
Нагадаем, ад выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" 11 красавіка 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў лякарнях.
Фота: drugoi.livejournal.com