Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк перанесены на 28 верасня
У прызначаны сёння час адміністрацыйнай справы не аказалася ў канцылярыі Брэсцкага суда.
Як паведаміў Еўрарадыё муж грамадскай актывісткі Андрэй Шарэнда, яны напісалі скаргу — і справа адразу знайшлася. Аднак дзень разгляду адміністрацыйнага працэсу быў ужо зменены.
Андрэй Шарэнда: "Я мяркую, што гэта было зроблена мэтанакіравана, каб пазбегнуць агалоскі. І ўціхую разгледзіць справу неяк пазней, калі прыціхнуць усе падзеі, звязаные з парламенцкімі выбарамі".
Нагадаем, што Паліну Шарэнда-Панасюк разам з мужам і грамадскім актывістам Уладзіславам Бароўскім затрымалі 21 верасня падчас агітацыі за байкот выбараў. Хлопцаў пазней вызвалілі без складання пратаколаў, а актывістку пакінулі на суткі ў ізалятары часовага утрымання. На сёння ёй прызначылі суд, дзяўчыну вінавацяць ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі і нібыта супраціве міліцыянтам.
Фота — svaboda.org