Судзяць былога кіраўніка БРСМ
Справа слухаецца ў Мінскім гарадскім судзе.
Як паведамляе партал tut.by, Леанід Кавалёў — былы першы сакратар БРСМ і колішні намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама. Інфармацыя пра яго затрыманне за атрыманне хабару ўпершыню з'явілася летам 2011-га. Неўзабаве яго вызвалілі ад займанай пасады.
Вядома, што Кавалёў — ураджэнец Баранавіцкага раёна, скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, Брэсцкі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, жанаты, мае дваіх дзяцей.
Фота — news.vitebsk.cc