Супольная малітва за Беларусь прайшла ў Вільні

Акцыя праходзіла ў Базыльянскіх мурах на прыступках былой Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнікі запалілі знічы ў форме крыжа, разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і партрэты палітвязняў. Да малітвы за Беларусь далучыліся ўдзельнікі Катынскага рэйду з Польшчы. 

Пасля ўдзельнікі акцыі паставілі знічы да памятных шыльдаў ксяндзу Адаму Станкевічу, пісьменніку Максіму Гарэцкаму і аўтарцы гімну “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі