Сустрэча адваката з Някляевым магчымая не раней за 27 снежня

Паколькі ў суботу і нядзелю ў следчым ізалятары КДБ выхадны, адвакат не спадзяецца пабачыць свайго падабароннага раней за панядзелак, 27 снежня.

Сідарэнка мяркуе, што яе нядопуск да Някляева "ствараецца мэтанакіравана". 22, 23 і 24 снежня неабходныя для такой сустрэчы дакументы перадаваліся ў час. Аднак, "нягледзячы на то, што гэта "жывая чарга", выклікаюць следчых і адвакатаў да людзей, што стаяць пазней за нас".

Адвакат падкрэсліла, што ні ў яе, ні ў родных няма ніякіх звестак наконт стану здароўя Някляева, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі