Святлану Байкову асудзілі на 2 гады хатняй “хіміі”

Як паведамляе nn.by, былую следчую па асабліва важных справах Генпракуратуры Вярхоўны Суд асудзіў на два гады хатняй "хіміі". У тэрмін знаходжання пад вартай залічаны тэрмін, праведзены ў СІЗА. Пад вартай ёй засталося быць яшчэ паўгода.

 
Сваякі і знаёмыя сустракалі Святлану Байкову з кветкамі. Прычым яны ведалі пра лёгкі прысуд яшчэ да яго афіцыйнага абвяшчэння.


Нагадаем, Святлана Байкова займалася расследаваннем гучных карупцыйных справаў — напрыклад, пра хабарніцтва і кантрабанду на мытні "Заходні Буг". Потым яе абвінавацілі ў злоўжываннях, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, незаконных затрыманнях і іншых злачынствах. У лютым 2010 года Байкову пасадзілі ў следчы ізалятар КДБ. Праз 6 месяцаў яе перавялі пад хатні арышт.

Фота: Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі