Сяргею Каваленку спрабуюць перадаць лекі праз Чырвоны Крыж

Алена Каваленка ездзіла ў магілёўскую калонію №19, каб перадаць мужу прадукты, лекі і вітаміны. Жанчыне пацвердзілі, што зняволенага апазіцыянера 28 чэрвеня выпусцілі ў ШЫЗА, дзе ён адбыў 10 сутак. Прадукты перадаць дазволілі, а лекі — не. Пасля размовы з начальнікам медчасткі дазволілі толькі вітаміны і чатыры прэпараты, а спіс быў з 11 найменняў лекаў, паведаміла Алена Каваленка БелаПАН.

Цяпер жонка палітвязня спрабуе перадаць лекі праз Чырвоны Крыж. Таксама яна просіць арганізацыю, каб тая дапамагла ў паўнавартасным медыцынскім абследаванні мужа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі