Сяўбу скончаць да 10 траўня, але бюджэтных грошай на гэта не дадуць
На нарадзе ў кіраўніка краіны віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы паведаміў, што пасяўную мяркуецца скончыць да 10 траўня.
Віцэ-прэм'ер далажыў пра гатовасць да правядзення вяснова-палявых работ, у тым ліку пра забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі і сродкамі абароны раслін. Па яго словах, ёсць усё неабходнае, каб у самыя кароткія тэрміны правесці пасяўную кампанію.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не бачыць неабходнасці ў дадатковай бюджэтнай падтрымцы аграпрамысловага комплексу. "Ніякіх шальных грошай няма і ніякіх празмернасцяў быць не павінна. Чым можам, тым дапаможам. Банкі арыентаваныя на тое, каб крэдытаваць у гэты перыяд сельскую гаспадарку так, як любую эканоміку. Узяў грошы — вярні. Галоўнае — стабільнасць эканомікі. І ніякія пасяўныя не павінны падарваць гэтай стабільнасці", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Па словах Лукашэнкі, у сельскую гаспадарку дзяржава і так заклала шмат грошай: "Мы столькі ўклалі сродкаў у сельскую гаспадарку, купілі тэхніку, усё давялі да ладу. Мы пяць гадоў можам жыць наогул, не закупляючы асноўныя сродкі для сельскай гаспадаркі. Але мы гэтага не робім. Мы і сёлета купляем для сяла тэхніку, аказваем падтрымку".
Фота — belarus.by