Сёння адзначаюцца ўгодкі Слуцкага паўстання (відэа)
27 лістапада 1920 года Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з Чырвонай Арміяй.
Гэты дзень таксама адзначаецца як Дзень Герояў. Баі паміж беларускімі аддзеламі, сфармаванымі пераважна з сялян, і бальшавікамі працягваліся прыкладна месяц. Напрыканцы снежня 1920-га паўстанцы былі вымушаныя адступіць на тэрыторыю Беларусі, якую кантралявалі польскія войскі.
Слуцкае паўстанне ўвайшло ў гісторыю як першае ўзброенае выступленне беларусаў за незалежнасць сваёй краіны.