Сёння Азаранка стартуе на выніковым турніры WTA ў Стамбуле
Яна згуляе з немкай Анжалікай Кербер. Паядынак пачнецца прыблізна а 19-й гадзіне па беларускім часе.
Нагадаем, беларуска Вікторыя Азаранка ўзначаліла “Red group”, дзе разам з ёй гуляюць Серэна Уільямс (ЗША), Анжаліка Кербер (Нямеччына) і кітаянка На Лі.
“White group” (“белую групу”) склалі Марыя Шарапава (Расія), Агнешка Радваньска (Польшча), Петра Квітава (Чэхія), Сара Эрані (Італія).
У аўторак прайшлі першыя паядынкі. Полька Агнешка Радваньска перамагла Петру Квітаву з Чэхіі – 6:3, 6:2, расіянка Марыя Шарапава выйграла ў італьянкі Сары Эрані – 6:3, 6:2, Серэна Уільямс з ЗША перамагла немку Анжаліку Кербер – 6:4, 6:1.
На здымку: Стомленая Віка вяртаецца з лёсавання. Фота з сацыяльных сетак.