Турыстаў будуць вазіць у закінутыя беларускія вёскі
З такой прапановай выступіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік на міжнароднай канферэнцыі "Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця".
У Беларусі досыць шмат апусцелых, занядбаных вёсак. "Мы хочам рэалізаваць два-тры пілотныя праекты па іх адраджэнні і стварэнні на іх базе невялікіх аграэкатурыстычных комплексаў, дамо льготныя ўмовы для інвеставання. Калі гэты досвед апынецца паспяховым, то праца будзе працягнутая", — перадае словы віцэ-прэм'ера БЕЛТА.