У Баранавічах двухгадовы хлопчык праваліўся ў люк

Выпадак гэты здарыўся 19 кастрычніка ў Паўночным мікрараёне Баранавічаў. Хлопчык Рома разам з маці ўвечары ішоў з крамы і выпадкова наступіў на вечка прамысловага калодзежа, якое перавярнулася.

Вызваліць дзіця дапамаглі звычайныя мінакі. Гэты калодзеж часткова запоўнены вадой, у ім праходзяць пучкі кабеляў, у некаторых месцах тырчаць металічныя абрэзкі. Пры гэтым малы не пацярпеў.

Праўда, Рома быў у шоку і цяпер праходзіць абследаванне ў псіхолагаў і неўролагаў. А яго маці хоча, каб пакаралі арганізацыю, якой належаў калодзеж, піша газета Іntex-press. Адметна, што люк дагэтуль прыкрыты самаробнай накрыўкай, а між тым побач знаходзіцца дзіцячы садок і школа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі