У Баранавічах у Народным сходзе ўдзельнічала 27 чалавек
Яны сабраліся ля ўваходу на тэрыторыю Старога парку.
На сходзе былі агучаныя афіцыйныя адказы з Міністэрства працы і Нацбанку Беларусі на рэзалюцыю папярэдняга Народнага сходу, які прайшоў у Баранавічах 8 кастрычніка. Сёння перад удзельнікамі сходу выступілі дэпутат Баранавіцкага гарсавету, урач Аляксандар Гальчэня, а таксама сакратар Народнага сходу Віктар Сырыца, паведамляе “Радыё Свабода”. Іх, а таксама ўсіх іншых удзельнікаў Народнага сходу, здымалі на фота- і відэкамэры невядомыя людзі ў цывільным, якіх ахоўвалі міліцыянты ў форме.