У Беларусі можа з'явіцца новы жаночы рух

Пра мэты гэтай ініцыятывы Еўрарадыё распавяла сябра "Грамады" Вольга Тыгрыцкая. Па яе словах, актывісткі не звярнуліся ў Жаночую партыю "Надзея", бо тая знаходзіцца ў вельмі складаных умовах.

Тыгрыцкая: “Ідэя – гэта ўзмацненне жанчын у прыняцці палітычных рашэнняў. Наша дзейнасць, дзейнасць жанчын БСДП, будзе накіраваная на вырашэнне сацыяльных праблемаў. І на пашырэнне ролі жанчын у эканамічных, сацыяльных і палітычных сферах”.

У траўні плануецца з’езд партыі. На ім дэлегатам раздадуць заяву з подпісамі пра стварэнне жаночага крыла. Тыгрыцкая зазначыла, што ў самым лепшым выпадку гэтае крыло БСДП можа стаць падставай з'яўленння жаночага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі