У Беларусі адзначаюць Дзень перамогі

Беларусь, якая ў часе Другой сусветнай вайны ўваходзіла ў склад СССР, лічыцца адной з найбольш пацярпелых у выніку ваенных дзеянняў тэрыторый. Паводле некаторых падлікаў, на франтах гэтай вайны ваяваў 1 мільён 300 тысяч беларусаў. Загінуў кожны трэці насельнік краіны, у тым ліку сярод мірных жыхароў. Шмат гарадоў, мястэчак і вёсак былі зруйнаваныя. Калі 2 мільёнаў беларусаў выкарыстоўваліся фашысцкімі акупантамі на прымусовых працах.

У самыя першыя дні вайны сапраўдны подзвіг здзейснілі героі Брэсцкай крэпасці. Беларусь праславілася сваім партызанскім рухам, да якога далучыліся 374 тысячы чалавек. 70 тысяч чалавек змагалася з фашыстамі ў падполлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі