У Беларусі будзе літаратурная прэмія за творы, напісаныя ў турме
Прэмію імя Францішка Аляхновіча засноўваюць Беларускі ПЭН-Цэнтр і Радыё "Свабода".
Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, неабмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу. Галоўная ўмова, як адзначае Радыё "Свабода", каб яны балі створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.
Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.
Творы можна дасылаць на адрас [email protected] ці [email protected]. Паштовы адрас: 220005 Мінск ПС 111. Творы прымаюцца да 1 снежня.
Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы.
Нагадаем, што Аляхновіч першым з літаратараў апісаў жахі савецкага ГУЛАГу яшчэ ў 1930-я ў кнізе "У капцюрох ГПУ".
Фота — svaboda.org