У Беларусі ў "чорным спісе" ўжо каля 80 сайтаў, пераважна "экстрэмісцкіх"
Ад мінулай восені іх колькасць падвоілася.
Як паведамляе БЕЛТА, калі спачатку ў спісе было шмат сайтаў парнаграфічнага зместу, дык цяпер пераважаюць інтэрнэт-рэсурсы "экстрэмісцкага зместу". Нагадаем, доступ да іх у абавязковым парадку зачынены з дзяржаўных органах, установах адукацыі і культуры. Для звычайнага карыстальніка інтэрнэт-фільтрацыя можа здзяйсняцца толькі на яго асабістую просьбу.
У кастрычніку 2011 года ў спісе абмежаванага доступу было 25 інтэрнэт-сайтаў. У "чорны спіс" трапілі электронны абменнік валют "Пракаповіч", блог Яўгена Ліпковіча ў ЖЖ, Хартыя'97, "Беларускі партызан", сайт праваабарончага цэнтру "Вясна", а таксама 20 парнаграфічных і экстрэмісцкіх сайтаў.