У Белградзе адбылася інаўгурацыя прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча

На прыёме з нагоды інаўгурацыі прысутнічалі каля тысячы чалавек, а сярод іх і еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, 60-гадовы Таміслаў Нікаліч выйграў 20 траўня ў другім туры прэзідэнцкія выбары, апярэдзіўшы на 2% былога прэзідэнта Барыса Тадзіча. Нікаліч уступіў на пасаду 31 траўня пасля прыняцця прысягі ў парламенце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі