У Брэсце кіраўнікі РАУС сведчылі адразу супраць некалькіх затрыманых

1 ліпеня ў Брэсце працягнуцца масавыя суды над мінакамі, затрыманымі 29 ліпеня. Еўрарадыё пагутарыла з правабаронцам Раманам Кісляком і трыма ўдзельнікамі масавых акцый - як паводзілі сябе грамадзяне, як АМАП зарганізаваў масавую пастку для затрыманняў. Слухайце на плэеры справа ўгары.

Апрача таго, брэсцкі праваабаронца Ўладзімір Вялічкін перадаў Еўрарадыё наступныя звесткі:

"29 чэрвеня 2011 г. пасля 19:30 ў Брэсце былі затрыманыя больш за 100 ўдзельнікаў мірнай акцыі. Затрымлівалі цэлымі сем'ямі, з дзецьмі, дакладнай колькасьці ніхто ня ведае, а міліцыя не паведамляе. Больш за 50 чалавек былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў, яшчэ на  57 былі складзеныя пратаколы аб парушэньні арт. 23.34 КаАП "удзел ў несанкцыянаваным шэсці". Апошні затрыманы выйшаў з Ленінскага РАЎС Брэста а 2-ой гадзіне начы 30 чэрвеня, то бок затрыманыя ўтрымліваліся ў пастарунку больш за 3 гадзіны, вызначаныя законам. Яшчэ 9 затрыманых утрымліваліся цэлыя суткі пад арыштам да суду 30 чэрвеня 2011.
Прысуды за ўдзел ў "несанкцыянаваным шэсьці" 29 чэрвеня, суддзя суда Ленінскага раёну Брэста Васілюк:
1. Горн Аляксандр, ставіцца ў віну парушэньне арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці", паседжаньне перанесена на 7 ліпеня - заявіў хадайніцтва на 2 сведкаў са свайго боку. Да суда знаходзіўся пад вартай ў Ленінскім РАЎС.
2. Богдан Максім, беспрацоўны, ставіцца ў віну парушэньне арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсці".
Да суда знаходзіўся пад вартай ў Ленінскім РАЎС.
Сведкі з боку міліцыі: капітан Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста. Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Брэста. Пастанова суда: Віна судом даказана - пляскаў у далоні, удзельнічаў у масавым мерапрыемстве - штраф 5 базавых адзінак (175000руб.)
3. Рамановіч Аляксандр, настаўнік фізікі СШ №9, ставіцца ў віну парушэньне арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсці". Сведкі з боку міліцыі: капітан Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста, Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста. Пастанова суда: Віна судом даказана - пляскаў у далоні, удзельнічаў у масавым мерапрыемстве - штраф 4 базавых адзінак (140000руб.)
4. Патока Іван, беспрацоўны, ставіцца ў віну парушэнне арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці". Затрыманы даведаўся аб несанкцыянаванай акцыі пасьля затрымання, сведкаў з боку міліцыі бачыў упершыню, супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляліся, зтрымліваў нейкі маёр, да суда знаходзіўся ў Ленінскім РАЎС, копія пратаколу  адміністратыўнага затрыманьня не выдавалася.
Сведкі з боку міліцыі: Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста, Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста. Пастанова суду: Віна судом даказана - пляскаў у далоні - удзельнічаў у масавым мерапрыемстве - штраф 6 базавых адзінак (210000руб.), бо раней меў праблемы з законам - арт. 205 ч.1.
5. Соц Міхаіл, беспрацоўны, ставіцца ў віну парушэнне арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці".
Сьведкі з боку міліцыі: Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста. Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намесьнік начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста. Пастанова суду: Віна судом даказана - пляскаў у далоні - удзельнічаў у масавым мерапрыемстве - штраф 5 базавых адзінак (175000руб.).
Інфармацыя на наступных 4 асобы заўтра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі