У Брэсце паспрабавалі адцэнзураваць тэлевыступ кандыдата ў дэпутаты

Вось што распавяла пра сітуацыю сама кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 Дзіяна Касцюковіч:

"Падбеглі рэдактар і юрыст, пачалі ладзіць на мяне ціск. Наўпрост выкраслілі словы “Лукашэнка” (у двукоссі)... пра сумленныя выбары без яго. Вось гэта нельга, слова “Лукашэнка” нельга, бо ж гэта абраза… Дайшло да таго, што нават слова “пікет” нельга. Цытую на мове арыгінала: “Мы здесь государство, дали вам время выступить 5 минут, а вы тут агитируете за своё…".

Выступ спадарыні Дзіяны Касцюковіч пакажуць увечары ў аўторак.  Калі ён будзе адцэнзураваны, яна збіраецца пракансультавацца з Палітрадай Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой яна з’яўляецца, і пасля вырашыць, якім чынам адрэагаваць на цэнзуру.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі