У Брэсце прэзентуюць карціну, прысвечаную выбуху 11 красавіка
Трыпціх мастачкі Ганны Чэпурной-Алейнік пакажуць у брэсцкай выставачнай залі ў бліжэйшую пятніцу.
Сумесная выстава больш чым 15 маладых брэсцкіх мастакоў, скульптараў, аўтараў, якія працуюць у розных тэхніках прыкладнога мастацтва, адкрыецца 27 студзеня ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай, паведамляе "Брестская газета".
Ганна Чэпурная-Алейнік назвала свой трыпціх “Зааметрыя”.
“Гэтую працу я стварыла адразу пасля жудаснай трагедыі — выбуху ў Мінскім метро ў красавіку 2011 года. Ён вельмі на мяне паўплываў, падняў на вушы, перавярнуў мяне. Тады я зразумела, што больш проста фізічна не магу маляваць сваё дзіця, і пераключылася на жывёл: кароў, коней, сланоў, гусакоў і гэтак далей. Праз гэтыя вобразы я даследую міласэрнасць, іду ад зваротнага: малююць не агрэсію, а спагаду, цеплыню, — тлумачыць мастачка. — Я адмыслова чакала зручнага моманту, каб прадставіць карціну гледачу. Думаю, маладзёжная выстава — тое, што трэба”.
Адкрыецца вернісаж а 16.00. У гэты дзень ўваход на выставу будзе бясплатным.