У Брэсце вярнулі 5-дзённае абмежаванне на паездкі ў Польшчу
Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з “чаўнакоў”, Дзмітры.
Дзмітры: "Цяпер зноў пачалося. Раней выпускалі, а цяпер з пустым бакам зноў не выпускаюць. Ёсць праблема для тых, хто праз дзень ездзіў. Хай сабе там пяць літраў, хай наогул нічога — прызначылі нейкую невядома дзе зафіксаваную норму, што ў якасці кіроўцы можна выехаць раз у пяць дзён. У якасці пасажыра — на здароўе, ездзі колькі заўгодна".
Таксама за заходнюю мяжу не выпускаюць без натарыяльна заверанай даверанасці на аўтамабіль. Хаця палякаў задавальняе і напісаны ад рукі, незавераны дакумент, а ўнутры краіны яго зусім не трэба.
Як распавёў Дзмітры, нават задэклараваўшы поўны бак паліва, адразу вярнуцца і зноў выехаць на ім назаўтра ў Польшчу нельга. Памежнікі кажуць, што ў іх няма магчымасці адсочваць такія паездкі.