У Быхаве знеслі помнік Леніну
У гэтым райцэнтры Магілёўскай вобласці такіх помнікаў было два.
Застаўся той, што каля райвыканкаму. Другі стаяў бліз кансервасушыльнага камбінату — яго і знеслі.
Як паведаміў у каментары Радыё "Свабода" мясцовы журналіст Сяргей Антонаў, помнік даўно разбураўся. Знеслі яго, бо зразумелі, што рамантаваць бессэнсоўна.
Нагадаем, што сёлета ў Быхаве адбудзецца Дзень беларускага пісьменства. Верагодна, напаўразбураны помнік Леніну дэмантавалі ў рамках добраўпарадкавання горада да свята.
Фота — svaboda.org