У чэмпіянаце Беларусі брамнік каманды Лукашэнкі прапусціў чатыры шайбы
8 студзеня прайшоў чарговы матч Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.
Гродзенскі "Нёман" у сябе дома перамог гасцей з "Гомеля" з лікам 4:1. Чатыры шайбы прапусціў галкіпер Сяргей Шабанаў, які на нядаўнім Калядным турніры абараняў колеры беларускай каманды. Дарэчы, капітан "Гомеля" і нацыянальнай зборнай Арцём Сянькевіч 8 студзеня на лёд не выйшаў. Напярэдадні акурат ён адзначыўся выдатнай гульнёй супраць расійскай каманды.
Фота Шабанава — championat.com