У Драгічыне асудзілі міліцыянта, які згвалтаваў непаўналетнюю

Таксама міліцыянта пазбавілі на пяць год права працаваць у органах унутраных справаў і займаць іншыя пасады, звязаныя з выкананнем функцыяў прадстаўніка ўлады, перадае БелаПАН.

14 жніўня 2010 года 40-гадовы ўчастковы інспектар міліцыі разам са сваім калегам на службовым аўтамабілі аб’язджаў тэрыторыю сваіх участкаў. На аўтобусным прыпынку яны падабралі 16-гадовую дзяўчыну, якая ляжала на зямлі. Яна была ў стане вострага алкагольнага ап’янення. Міліцыянты даставілі дзяўчыну ў лякарню, пасля чаго адвезлі да бабулі. Па дарозе інспектар згвалтаваў непаўналетнюю.

Раніцай пацярпелая распавяла пра гэта сваякам. У той самы дзень яе маці звярнулася ў пракуратуру і справе далі хаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі