У Ерэване на мітынгу выбухнулі балонікі, пацярпелі 64 чалавекі
Здарэнне адбылося падчас заключнай перадвыбарчай акцыі Рэспубліканскай партыі Арменіі (6 траўня ў гэтай краіне пройдуць парламенцкія выбары).
Мітынг праходзіў на плошчы Рэспублікі ў сталіцы Арменіі. Як паведамляе РІА "Новости", выбухнулі балонікі, якія былі напоўненыя газам. З 64 пацярпелых 30 прывезлі ў апёкавы цэнтр.
Праз паўгадзіны пасля здарэння перад людзьмі на плошчы выступіў прэзідэнт Арменіі, старшыня Рэспубліканскай партыі Серж Саргсян. Пазней ён наведаў пацярпелых у бальніцах.