У гадавіну Плошчы актывістаў затрымалі ў Мінску і Віцебску

Па інфармацыі праваабаронцаў, якую перадае БелаПАН, пажылую жанчыну затрымалі каля 20-й. Дакладнае месцазнаходжанне Багінскай невядомае. Жанчына вядомая актыўным удзел у акцыях апазіцыі. Самы вядомы яе ўчынак — разгорнуты на прыступках Дома ўрада бел-чырвона-белы сцяг.

Удзень падчас інфармацыйнай акцыі АГП у сталіцы затрыманы фатограф Генадзь Верацінскі. Але яго адпусцілі з міліцыі нават без пратаколу.

У Віцебску ў сераду былі затрыманыя актывісты аргкамітэта партыі БХД Станіслаў Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. На іх склалі пратаколы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве. Суд над маладымі людзьмі можа адбыцца 20 снежня. Самі яны на ноч пакінутыя ў ізалятары часавага ўтрымання.

Фота Ніны Багінскай — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі