У Гомелі скончылі рэканструкцыю маста праз Сож (фота)
Яго адкрылі акурат да дня горада, які святкуецца 17 верасня.
Мост, які адслужыў з моманту пабудовы больш за 60 гадоў, капітальна рэканструявалі. Зараз ён стаў амаль ідэнтычным з размешчаным па суседстве сваім "малодшым братам". Яго адкрылі ў 2009 годзе.
Даўжыня рэканструяванага маста складае 342 м, шырыня - больш за 12 м. Яго рэканструкцыя вялася больш за год. Агульны кошт склаў амаль 24 млрд. рублёў.