У Кіеве вырашылі пабачыць Барозу, а не Лукашэнку

Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу прыедзе ў Кіеў на канферэнцыю, прысвечаную 25-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, а Беларусь на гэтым мерапрыемстве будзе прадстаўленая на ўзроўні прэм'ер-міністра.

Пра гэта прэсе паведаміў сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Левачкін, перадае ІА REGNUM.

Чыноўнік, разам з тым, праінфармаваў, што Расія таксама будзе прадстаўленая прэм'ер-міністрам.

Нагадаем, раней украінскія СМІ паведамілі, што Барозу гатовы ўзяць удзел у канферэнцыі пры выкананні ўкраінскім бокам адной умовы —  адсутнасці прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі