На Навагрудчыне разбіўся ваенны СУ-25, лётчык загінуў (+каментар відавочцы)

"Сапраўды сёння 12 чэрвеня падчас выканання планавых палётаў разбіўся самалёт. Пры гэтым лётчык змог адвесці машыну ад вёскі Навіны Навагрудскага раёна. Падзенне адбылося у двух кіламетрах ад названага населенага пункта", — паведамілі Еўрарадыё ў Мінабароны.

Самалёт Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы адпрацоўваў тэхніку пілатавання і паветранай навігацыі на малых і гранічна малых вышынях. Каля 15.35 на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне. Лётчыку 1-га класа падпалкоўніку Мікалаю Грыдневу далі каманду катапультавацца, але ён вырашыў адводзіць машыну ад населенага пункта і сам загінуў. Расследаваць прычыны здарэння будзе камісія Мінабароны.

***

“Мы ехалі аўтамабілем па трасе Гродна—Мінск. І недзе недалёка ад Ліды нашу ўвагу прыцягнулі два вайсковыя самалёты, бо яны вельмі нізка лёталі. Адзін з іх ішоў вельмі нізка на пасадку. Яны выраблялі нешта накшталт піруэтаў, і ўсё гэта было ў непасрэднай блізкасці ад трасы, так што з аўтамабіля было цудоўна бачна”, — распавяла Еўрарадыё відавочца палёту Юля.

Фота — cdn-www.airliners.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі