У Лунінцы атруціліся болей за 20 ліцэістаў

Многім навучэнцам ліцэю стала блага яшчэ 25 кастрычніка пасля абеду. З прыкметамі атручэння некалькіх чалавек шпіталізавалі ўвечары таго ж дня. На наступны дзень зранку ў інфекцыйнае аддзяленне прывезлі яшчэ 13 чалавек, якія жылі ў ліцэйскім інтэрнаце. “Хуткая” забірала навучэнцаў і па хатніх адрасах, інфармуе TUT.by

Як распавялі самі падлеткі, на абед 25 кастрычніка ім давалі вінегрэт, булён, пюрэ і сардэлькі. Кепска стала ў асноўным тым, хто еў вінегрэт. Пад ліцэістаў у інфекцыйным аддзяленні адвялі асобныя палаты. Медыкі і адміністрацыя ліцэя адмаўляецца даваць нейкія каментары, у тым ліку па дакладнай колькасці шпіталізаваных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі