У Лунінецкім раёне аўтобус урэзаўся ў прычэп трактара
Ахвяраў у выніку гэтай аварыі не было, але пацярпеў кіроўца аўтобуса.
Ён шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Кіроўца апынуўся заблакаваным у салоне і яго давялося вызваляць пры дапамозе аварыйна-ратавальнага інструмента.
Сам аўтобус моцна пашкоджаны, у ім везлі 20 чалавек, работнікаў аднаго з прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА.
Прычыны аварыі не паведамляюцца.