У Мінску з'явіцца квартал, як у Амстэрдаме
Музейны квартал у сталіцы плануецца арганізаваць па аналогіі з Масквой, Амстэрдамам і Венай. Працы па яго стварэнні скончацца ў 2017 годзе.
Як распавяла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская, музейны квартал будзе створаны на базе Нацыянальнага мастацкага музея па перыметры вуліц Кірава, Леніна і Маркса.