У Мазыры больш за дзве гадзіны тушылі пажар на прадпрыемстве (фота, відэа)
У другой палове дня 23 ліпеня гарэў мясцовы камбінат "Этанол".
Ліквідацыяй узгарання займаліся 16 адзінак тэхнікі і больш за 50 супрацоўнікаў МНС. Паводле папярэдняй інфармацыі, гарэлі прыстасаванні для ахалоджвання вады, пацярпелых няма, інфармуе партал tut.by.
Фота — tut.by