У Мінску адбываецца з’езд Беларускай партыі “Зялёныя”
Гэтае мерапрыемства праводзіцца ў адпаведнасці са статутам партыі і патрабаваннямі Міністэрства юстыцыі.
Як паведаміў БелаПАН лідар БПЗ Алег Новікаў, на з’ездзе не чакаецца прыняцця нейкіх рэзалюцыяў і заяваў. Будзе абраны старшыня, рэвізійныя органы, службовыя органы і выкананы шэраг іншых тэхнічных працэдур.
Аднак могуць быць дэбаты па пытанні змянення эмблемы “Зялёных”. Раней гэта была выява бусла на фоне зямнога шара, а цяпер плануецца змяніць эмблему на жабку.
У з’ездзе прымаюць удзел 39 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі.