У Мінску прайшла акцыя супраць высечкі парку 40-годдзя Кастрычніка (фота)
Грамадскія актывісты вывесілі расцяжку і знакі з надпісамі "Асцярожна! Памежная зона!", прадубляваныя кітайскімі іерогліфамі.
Нагадаем, у парку плануецца пабудаваць гасцініцу "Пекін". Высечка дрэваў выклікала пратэст у мінчукоў, аднак гарадскія ўлады адмовіліся шукаць іншае месца для забудовы.
Акцыю арганізавала кампанія "Гавары праўду!".