У Мінску прэзентавалі кнігу пра Руслана Салея (фота)
У прэзентацыі кнігі Сяргея Аляхновіча "Проста лепшы. Simply the Best" удзельнічалі родныя і блізкія, сябры хакеіста.
Нагадаем, абаронца каманды "Лакаматыў" (Яраслаўль) і нацыянальнай зборнай Беларусі 36-гадовы Руслан Салей загінуў 7 верасня мінулага года ў авіякатастрофе. Сёлета не стала аўтара кнігі Сяргея Аляхновіча, ён памёр ва ўзросце 44 гадоў.
450-старонкавая кніга выйшла накладам у 5 тысяч асобнікаў. Яна складаецца з гутарак Аляхновіча з Салеем, а таксама з успамінаў сваякоў і сяброў хакеіста.
Фота — pressball.by