У Мінску разагналі вулічную акцыю ў Дзень святога Валянціна


Расцяжку з надпісам "Люблю Беларусь" забралі праз 30 секундаў пасьля з'яўленьня. Сьвяточныя анёлы апынуліся ў пастарунку. Неакаторых затрыманых збілі.


Такі хуткі і жорсткі разгон самай светлай і мірнай маладафронтаўскай акцыі адбыўся ўпершыню. У адрозненьне ад мінулых гадоў, сёлета маладафронтаўцам нават не далі сабрацца.

Затрыманні пачаліся праз 5 хвілінаў пасля пачатку акцыі, адразу пасля таго, як ля Ратушы лідэр "Маладых Дэмакратаў" Міхал Пашкевіч за распрацаваны праект альтэрнатыўнай службы атрымаў маладафронтаўскую прэмію "За грамадскую чыннасць".


Прэс-служба "Маладога фронту" паведамляе, што сярод затрыманых апынуліся ўсе намеснікі старшыні арганізацыі, сьвяточныя анёлы, якія ішлі з кветкамі, іншыя ўдзельнікі акцыі. Таксама ў пастарунку выпадкова апынулася жанчына, якая нават не ведала пра сёньняшнюю акцыю.


А 20-й гадзіне затрыманых пачалі выпускаць. Да 21:00 усе маладафронтаўцы былі вызваленыя.

Фота — bymedia.net, nn.by, mfront.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі