У Мінску — ядомыя кнігі Скарыны, героі Лукамор'я і футбалісты БАТЭ (фота)
Іх можна пабачыць на адкрытым чэмпіянаце маладых кандытараў.
Упершыню ў Беларусі ён праходзіць у рамках 8-й міжнароднай выставы "Хлебная і кандытарская справа" ў нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа".
Як інфармуе БЕЛТА, у кулінарным паядынку пазмагаліся 12 беларускіх кандытараў ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў. Канкурсанты паказалі зробленыя на замову торты на тэму "З кнігай па жыцці!" — у гонар Года кнігі. На стэндах можна пабачыць ядомыя кнігі з малюнкам Францішка Скарыны, класікаў беларускай літаратуры, кніжныя караблі і нават Лукамор'е з паэмы Аляксандра Пушкіна. Конкурсныя працы кандытараў будуць дэманстравацца з 11 па 14 верасня — пакуль будзе дзейнічаць выстава.
Агулам у выстаўных форумах бяруць удзел каля 100 кампаній з больш як 10 краін свету.
Фота — Bymedia