У Мінску затрымалівалі каля 20 назіральнікаў за выбарамі
Стваральнікі сайту electby.org меліся прадставіць вынікі назірання на прэс-канферэнцыі 25 верасня ў Вільні.
Як паведамляюць неафіцыйныя крыніцы, міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка". Затрыманых вязуць у Цэнтральны РУУС. Паведамляецца, што сярод затрыманых назіральнік Алесь Заяц. Верагодна, затрыманыя яшчэ назіральнікі Наста Матчанка, Марыя Сляпцова, Алесь Герасіменка.
Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" ажыццяўляюць моладзевы цэнтр "Belarus Watch", Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні (Вільня). На працягу апошніх пяці гадоў праект рыхтуе маладых людзей да назірання за выбарамі.
Фота — svaboda.org