У Мінску затрымліваюць мадэратараў сацсетак

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", затрыманыя Павел Еўціхееў, Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Сяргей Бяспалы ды іншыя. Гэтыя людзі дзейнічалі пад чужымі імёнамі і адміністравалі суполкі "Ляпис Трубецкой — бесплатный концерт в Минске" ды "Надоел нам этот Лукашенко" ў сацыяльных сетках.

У прыватнасці, каб затрымаць Еўціхеева, ананімныя сілавікі (магчыма, з КДБ) забралі з працы яго маці і прывезлі яе дадому, бо інакш не маглі трапіць у кватэру. Па словах маці, Паўла дапыталі ў яе прысутнасці. Іх цікавілі стасункі з нейкім Раманам (верагодна, Пратасевіч) і дачыненне да інтэрнэтаўскай суполкі “В контакте” “Ляпіс Трубяцкой — бясплатны канцэрт у Менску”. Пыталіся яны таксама і пра паролі ад суполкі. На ўсе пытанні Павел адказваў: “Не ведаю нікога і нічога, а пра сяброў сведчыць не буду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі