У Мінску з'явіцца новы амбасадар Украіны

Ціханаў балатаваўся не па партыйным спісе, а па адной з аднамандатных выбарчых акруг у Луганскай вобласці. У сваю падтрымку ён атрымаў больш за 60% галасоў, перадае interfax.by.

У пасольстве Украіны кажуць, што бліжэйшым часам амбасадар вернецца ў Мінск з Украіны. Аднак у амбасадзе не сталі ўдакладняць, як доўга Ціханаў яшчэ прабудзе ў Беларусі. Пачатак працы новага складу Вярхоўнай Рады запланаваны на сярэдзіну снежня.

Нагадаем, што Віктар Ціханаў узначальвае амбасаду Украіны ў Беларусі са жніўня 2011 года.

Фота — inukr.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі