У пачатку лютага ў суд перададуць першыя справы "аб масавых беспарадках"

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.


Паводле яго слоў, па справе аб "масавых беспарадках" праходзіць 50 іх "актыўных удзельнікаў". 37 з іх ужо выстаўленыя абвінавачванні, 33 чалавекі знаходзяцца ў следчых ізалятарах, а 4 - пад падпіскай аб нявыедзе. Куляшоў адзначыў, што з ліку згаданых 50 чалавек 16 чалавек раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Першымі пойдуць у суд справы не кандыдатаў у прэзідэнты, заявіў міністр унутраных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі