У Палтаве злавілі сабаку-"монстра", які пакусаў 43 чалавек (відэа)
Некалькі дзён украінскі горад быў застрашаны навінамі пра рудога сабаку, які паляваў на людзей.
Медыкі мяркуюць, што ён хворы на шаленства. Для пацярпелых, сярод якіх 10 дзяцей, вакцыны давялося завозіць з Харкава.
Узброеныя міліцыянты патрулявалі разам з ветэрынарамі горад і здолелі высачыць і ўсыпіць сабаку. Цяпер яго чакае экспертыза, паведамляе сайт korrespondent.net.