У Пінску прайшоў міліцэйскі парад (фота)
З нагоды 95-х угодкаў беларускай міліцыі пінскія міліцыянты параднай калонай прайшлі праз цэнтр горада.
Нагадаем, што Дзень беларускай міліцыі будзе адзначацца акурат у гэтую нядзелю, 4 сакавіка.
Дарэчы, упершыню ў парадзе прынялі ўдзел і вучні юрыдычных класаў, якія ішлі асобнай калонай.
Пасля параду на галоўнай плошчы Пінска міліцэйскае кіраўніцтва раздавала ўзнагароды сваім падначаленым.